Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55474 документов. Показано: 92 за последние 30 дней.

500 трапяткіх сэрцаў   / Сідаровіч, Галіна /

У Мінску прайшоў рэспубліканскі кардыялагічны форум, прысвечаны 45-м угодкам РНПЦ "Кардыялогія" і 500-й трансплантацыі сэрца ў Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел звыш тысячы спецыялістаў з нашай краіны і замежжа. Пра магчымасці айчынных кардыёлагаў распавёў намесніц РНПЦ "Кардыялогія", акадэмік НАН Беларусі Юрый Астроўскі.

Источник: МЕДИЦИНСКИЙ ВЕСТНИК,   29.09.2022
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
На скрыжаванні навук   / Сідаровіч, Галіна /

У 2022 годзе ў БДУ адкрываецца новая для нашай краіны спецыяльнасць "Біяінжынерыя і біяінфарматыка". Абітурыентам прапануецца суперсучасная адукацыйная праграма на стыку вельмі запатрабаваных і перспектыўных навук. Сѐння біяінжынераў-біяінфарматыкаў чакаюць установы Нацыянальнай акадэміі навук, рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры медыцынскага і экалагічнага профілю, прадпрыемствы фармацэўтычнай і медыцынскай накіраванасці, прыватныя арганізацыі, якія выконваюць генетычнае і біяхімічнае тэсціраванне, і многія іншыя.

Источник: Настаўніцкая газета,   16.12.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Распрацоўкі для краіны і на экспарт   / Сідаровіч, Галіна /

10 лістапада — Сусветны дзень навукі за мір і развіццё. Дата афіцыйна зацверджана ЮНЕСКА і будзе адзначацца ўжо 20ы раз. Гэта добры выпадак, каб нагадаць пра важнасць навукі для развіцця чалавецтва і асобных дзяржаў. У сістэме Міністэрства адукацыі Беларусі дзейнічаюць 36 навуковых арганізацый. Гэтыя арганізацыі цесна супрацоўнічаюць з установамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Рэспубліка,   09.11.2021
Рубрика: НАН БеларусиОрганизация науки
Універсітэцкі сенат   / Сідаровіч, Галіна /

З 2012 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце дзейнічае Прафесарскі сход, які аб’ядноўвае найбольш дасведчаных і аўтарытэтных супрацоўнікаў. Члены аб’яднання на экспертным узроўні ўдзельнічаюць у абмеркаванні і вырашэнні такіх задач, як аптымізацыя тэхналогій кіравання і кіраўніцкіх структур у БДУ, інфарматызацыя і лічбавізацыя вучэбнага працэсу, узаемадзеянне з даследчымі ўстановамі НАН Беларусі, а таксама з замежнымі ўніверсітэтамі, сацыяльная абарона і падтрымка прафесарска-выкладчыцкага складу БДУ і інш. Пра самую ўплывовую арганізацыю БДУ расказвае яе старшыня, доктар філасофскіх навук, прафесар Анатоль Зелянкоў.

Источник: Настаўніцкая газета,   06.11.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Прыгадаем, як усё пачыналася…   / Сідаровіч, Галіна /

Алег Антонавіч Яноўскі прыкіпеў душой да гісторыі БДУ паўстагоддзя назад, калі яго яшчэ студэнтам далучылі да збору матэрыялаў да 50-годдзя ўніверсітэта. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта малады даследчык пачаў ствараць Музей гісторыі БДУ. Ён адкрыўся ў 1977 годзе і стаў ці не першым універсітэцкім музеем на прасторах саюза. А Алег Антонавіч дагэтуль па крупінках узнаўляе велічную гісторыю роднага ўніверсітэта. Алег Антонавіч гаворыць, што менавіта ў гэтых сценах зарадзілася ідэя стварэння Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). У канцы 1928 года ѐн быў ператвораны ў Беларускую акадэмію навук.

Источник: Настаўніцкая газета,   30.10.2021
Рубрика: История НАН
Топ-10 дасягненняў БДУ вачыма рэктара   / Сідаровіч, Галіна /

Напярэдадні 100-гадовага юбілею БДУ рэктар Андрэй Дзмітрыевіч Кароль называе топ-10 дасягненняў, якімі ён ганарыцца. Пра ролю ўніверсітэта ў сваім жыцці распавядаюць і яго выпускнікі, у тым ліку дырэктар Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі Максім Багдановіч.

Источник: Настаўніцкая газета,   30.10.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Для барацьбы з каранавірусам   / Сідаровіч, Галіна /

У Нацыянальнай акадэмі навук Беларусі наладзілі вытворчасць экспрэс-тэстаў на COVID-19.

Источник: Настаўніцкая газета,   26.10.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Фізіка даўжынёй у жыццё   / Сідаровіч, Галіна /

Аднакласнікі называлі Генадзя Кулака фізікам. Усе бачылі яго апантанасць навукай і не сумняваліся, што хлопца чакае вялікая будучыня. Так яно і склалася. Генадзь Уладзіміравіч усё жыццё прысвяціў любімай справе — навуцы. І амаль 30 гадоў перадае свае веды студэнтам Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. Адзінаццаць гадоў Генадзь Кулак займаўся даследаваннямі ў Інстытуце прыкладной оптыкі НАН Беларусі ў Магілёве.

Источник: Настаўніцкая газета,   02.10.2021
Рубрика: НАН Беларуси
З любоўю да альма-матар   / Сідаровіч, Галіна /

30 кастрычніка Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт будзе адзначаць 100-гадовы юбілей. Нядаўна сцяг БДУ пабываў на самай высокай вяршыні Еўропы — гары Эльбрус. Гістарычны факультэт вельмі даўно і карпатліва рыхтуецца да 100-годдзя БДУ, усім калектывам тут вывучаюць спадчыну выкладчыкаў, прафесараў, вучоных, якія пачыналі будаваць універсітэт. Пэўны матэрыял сабраўся пра заолага Анатоля Уладзіміравіча Фядзюшына, заснавальніка беларускай заалагічнай школы, заалагічных музеяў пры БДУ і Акадэміі навук БССР.

Источник: Настаўніцкая газета,   30.09.2021
Рубрика: История НАН
Важна быць на пярэднім краі навукі   / Сідаровіч, Галіна /

На пачатку верасня ў НАН Беларусі прайшоў маладзёжны форум "Шлях у навуку". Вельмі змястоўнай і цікавай часткай праграмы стала сустрэча моладзі з вядучымі вучонымі, акадэмікамі. Яны расказалі пра асноўныя дасягненні і трэнды ў сваіх напрамках навукі.

Источник: Настаўніцкая газета,   18.09.2021
Рубрика: Мероприятия НАН
Як зрабіць лёгкім шлях у складаную навуку   / Сідаровіч, Галіна /

2 верасня ў НАН Беларусі прайшоў маладзёжны форум "Шлях у навуку". У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 300 маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў, прадстаўнікоў навучэнскай моладзі. Мэта форуму — павышэнне ініцыятыўнасці маладых вучоных пры правядзенні навуковых даследаванняў, а таксама развіццѐ лідарскіх якасцей для рэалізацыі самастойных навуковых праектаў.

Источник: Настаўніцкая газета,   04.09.2021
Рубрика: НАН БеларусиМероприятия НАННаука и технологии
Мёд і яд   / Сідаровіч, Галіна /

20 мая пчаляры ўсяго свету адзначылі прафесійнае свята. Дата зацверджана Генеральнай Асамблеяй ААН у гонар дня нараджэння заснавальніка сучаснага пчалярства, наватара і аўтара многіх рэкамендацый для пчаляроў Антона Яншы. У гэты дзень у Нацыянальнай акадэміі навук прайшоў XXIII Кангрэс Федэрацыі пчалярскіх арганізацый "Апіславія". Спецыялісты і навукоўцы згаданай галіны абмеркавалі праблемы пчалярства.

Источник: Настаўніцкая газета,   29.05.2021
Рубрика: Мероприятия НАН
Больш, чым космас   / Сідаровіч, Галіна /

Малыя касмічныя спадарожнікі набіраюць усё большую папулярнасць у свеце. Па магчымасцях яны набліжаюцца да вялікіх апаратаў, а па суадносінах магчымасці/кошт маюць істотныя перавагі — і гэта шанс для малых дзяржаў развівацца ў касмічнай сферы. У распрацоўцы новага спадарожніка БДУ ўдзельнічалі чатыры кафедры факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, дзве навуковыя лабараторыі, а таксама прыцягваліся спецыялісты з Нацыянальнай акадэміі навук і прадпрыемстваў краіны.

Источник: Настаўніцкая газета,   18.05.2021
Рубрика: НАН Беларуси
872 старонкі ўзаемнага пазнання   / Сідаровіч, Галіна /

Выйшла ў свет некалькі вельмі цікавых выданняў, падрыхтаваных у Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. Напрыклад, першы ў гісторыі "Кітайска-беларускі слоўнік. Беларуска-кітайскі слоўнік". У склад аўтарскага калектыву ўвайшлі прадстаўнікі Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, у тым ліку спецыялісты з Кітая, а таксама супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   27.03.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Жыві, мова, вялікая і маленькая   / Сідаровіч, Галіна /

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі запланаваны шэраг мерапрыемстваў.

Источник: Настаўніцкая газета,   18.02.2021
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Як са студэнта вырасціць навукоўца   / Сідаровіч, Галіна /

У 2016—2020 гадах у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка рэалізоўвалася праграма "Кадры". У 2016—2020 гады ў 4 саветах БДПУ (2 доктарскіх — па педагагічных і псіхалагічных навуках і 2 кандыдацкіх — па філалагічных і гістарычных навуках) абаранілі дысертацыі 94 чалавекі, 28 з іх — работнікі БДПУ. Яшчэ 21 супрацоўнік універсітэта абараніўся ў саветах іншых устаноў і арганізацый: БДУ, НАН Беларусі і інш.

Источник: Настаўніцкая газета,   16.02.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Яркія ідэі і звыштэхналогіі   / Сідаровіч, Галіна /

Для навучэнцаў з дзіцячага тэхнапарка, якія займаюцца па напрамку "Зялёная хімія", адкрыты лабараторыі хімічнага факультэта і НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ. Дзеці знаёмяцца з найноўшымі тэхналогіямі і рыхтуюць уласныя праекты ў камандзе сапраўдных прафесіяналаў. На мінулым тыдні ў дзяцей была сустрэча з акадэмікам НАН Беларусі, доктарам хімічных навук, прафесарам Алегам Івашкевічам.

Источник: Настаўніцкая газета,   16.02.2021
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Ад імплантаў да спадарожнікаў   / Сідаровіч, Галіна /

Традыцыйна ў апошнюю нядзелю студзеня ў краіне адзнчаецца Дзень беларускай навукі. Напярэдадні прафесійнага свята ў Нацыянальнай акадэміі навук будзе разгорнута выстава навукова-тэхнічных і інавацыйных дасягненняў краіны.

Источник: Настаўніцкая газета,   28.01.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Не інакш, як пашчасціла!   / Сідаровіч, Галіна /

Загадчык кафедры "Парашковая металургія, зварка і тэхналогія матэрыялаў" механіка-тэхналагічнага факультэта БНТУ Фёдар Іванавіч Панцялеенка — вядомы вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі, доктар тэхнічных навук, прафесар. Зрабіў значны ўклад у распрацоўку новага класа сучасных кампазіцыйных матэрыялаў і ахоўных пакрыццяў. Ім створана навуковая школа па гэтым кірунку. Інавацыйныя тэхналогіі, распрацаваныя вучоным, укаранёны на многіх вытворчасцях Беларусі, Украіны, Расіі, Паўднёвай Карэі і іншых краін. Сёлета выйшла ў свет кніга Фёдара Панцялеенкі "Карані".

Источник: Настаўніцкая газета,   03.10.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Таямніцы "Чорнай кнігі"   / Сідаровіч, Галіна /

У выдавецтве "Беларуская навука" ўпершыню выйшла "Чорная кніга флоры Беларусі: чужародныя шкодныя расліны", падрыхтаваная вялікім калектывам вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пра ўнікальнае выданне распавядаюць яго аўтары — супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Дзмітрый Дубовік і Аркадзь Скуратовіч.

Источник: Настаўніцкая газета,   28.03.2020
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Шанс далучыцца да вялікай навукі   / Сідаровіч, Галіна /

На механіка-матэматычным факультэце БДУ вельмі моцны прафесарска-выкладчыцкі склад. Тут працуюць 4 акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, на кожнай кафедры ёсць выбітныя прафесары, многа дактароў і кандыдатаў навук. Факультэт не проста чакае, а вядзе пошук лепшых абітурыентаў. Не толькі ўладальнікаў высокіх балаў, а менавіта "сваіх" людзей — захопленых, мэтанакіраваных, матываваных на атрыманне канкрэтных спецыяльнасцей. Дзеля гэтага на факультэце арганізоўваюцца школы юных, праводзяцца канферэнцыі і алімпіяды для школьнікаў.

Источник: Настаўніцкая газета,   12.03.2020
Рубрика: НАН Беларуси
Пастка для караеда   / Сідаровіч, Галіна /

Шмат праблем лясной і сельскай гаспадарцы дастаўляюць шкодныя насякомыя. Часам не ведаеш, як справіцца з імі ва ўласным садку. А што казаць пра вялікія лясныя масівы, дзе пасяляюцца калоніі караедаў? Хітрае рашэнне знайшлі хімікі. Для маніторынгу колькасці таго ці іншага віду насякомых яны прапаноўваюць ставіць пасткі, а прынадай служаць адпаведныя ферамоны. Апошні зарэгістраваны хімікамі прэпарат — ферамон кукурузнага жука. Перад гэтым былі ферамоны вяршыннага шасцізубчатага караеда і таматнай молі. Зараз кафедра арганічнай хіміі БДУ рэалізоўвае сумесны праект з Інстытутам лесу НАН Беларусі: пад мікраскопам вучоных — жукі роду Манагамус.

Источник: Настаўніцкая газета,   25.01.2020
Рубрика: Экологическая деятельность
Укладваем рубель, атрымліваем - пяць   / Сідаровіч, Галіна /

У апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі. Традыцыйна напярэдадні свята падводзяцца вынікі мінулага года і агучваюцца планы на будучыню. Падрабязна распавядаюць старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін і старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Источник: Настаўніцкая газета,   23.01.2020
Рубрика: Сотрудники НАНОрганизация наукиНаука и технологии
Навука на Каляды   / Сідаровіч, Галіна /

У сталіцы праходзіць Калядны тыдзень навукі і інавацый. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі НАН Беларусі і Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Яго мэта — папулярызацыя дасягненняў айчынных вучоных, а таксама прыцягненне навучэнцаў да навукова-даследчай дзейнасці.

Источник: Настаўніцкая газета,   24.12.2019
Рубрика: Наука и обществоМероприятия НАН
Краіна балот   / Сідаровіч, Галіна /

Кажуць, што Беларусь — краіна балот. Але што мы ведаем пра гэтыя прыродныя аб’екты? Чым адрозніваюцца верхавыя балоты ад нізінных? Ці можа балота "зацягнуць" чалавека? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Дзмітрый Грумо. Лекцыю "Балотныя гісторыі" для аматараў дзікай прыроды арганізавалі Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі і ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Источник: Настаўніцкая газета,   19.12.2019
Рубрика: Экологическая деятельностьЦНБ НАН БеларусиМероприятия НАН
Памацаць зоры і злавіць камету за хвост   / Сідаровіч, Галіна /

Нядаўна былі абвешчаны лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2019 год. Сёлета адзначаны вучоныя за даследаванні ў галіне касмалогіі і адкрыццё экзапланет. Варта сказаць, што ў апошнія гады касмалагічныя, астрафізічныя і астранамічныя даследаванні знаходзяцца на пярэднім краі сусветнай навукі. Гэты кірунак актыўна развіваецца і ў Беларусі. У Інстытуце фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дзейнічае Міжнародны цэнтр рэлятывісцкай астрафізікі ICRANet-Minsk, філіял сеткі ICRANet. Пра вывучэнне далёкіх зорак, міжнародную навуковую кааперацыю ў гэтай сферы і ўдзел у ёй беларускіх вучоных распавядае старшы навуковы супрацоўнік ICRANet-Minsk Іван Сіўцоў.

Источник: Настаўніцкая газета,   24.10.2019
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничество
Сакрэт у тым, каб знайсці правільныя словы   / Сідаровіч, Галіна /

Сяргей Канстанцінавіч Дзік — першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і рыдыёэлектронікі. Педагог і вучоны. Выкладае студэнтам лазерную біямедыцыну і біямедыцынскую оптыку, ажыццяўляе кіраўніцтва магістрантамі і аспірантамі. У складзе навуковай групы супрацоўнiкаў Iнстытута фізікі АН БССР i Інстытута неўралогіі і нейрахірургіі Міністэрства аховы здароўя пад кiраўнiцтвам вядомых акадэмiкаў I. П. Антонава i А. С. Рубанава ў свой час распрацоўваў лазерна-аптычныя тэхналогiі. Пра бацькоў і свой шлях у педагогіку, пра асаблівасці прафесіі і тую велізарную адказнасць, якую адчуваюць малодшыя прадстаўнікі дынастыі, — у інтэрв’ю з вучоным.

Источник: Настаўніцкая газета,   05.10.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
Зазірнулі ў будучыню hi-tech   / Сідаровіч, Галіна /

Упершыню ў Мінску прайшла прэстыжная Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя EuroDisplay — 2019, арганізатарамі якой выступілі Міжнароднае таварыства інфармацыйных дысплэяў, Міністэрства адукацыі нашай краіны і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. На канферэнцыі EuroDisplay 16 дакладаў было зроблена супрацоўнікамі розных даследчых лабараторый БДУІР, і замежныя эксперты высока ацанілі іх навуковы ўзровень. Многія прызналіся, што нават не чакалі ўбачыць такое ў Беларусі (дарэчы, акрамя навукоўцаў БДУІР, у канферэнцыі прымалі ўдзел супрацоўнікі БДУ і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі).

Источник: Настаўніцкая газета,   28.09.2019
Рубрика: Международное сотрудничествоНаука и технологииМероприятия НАН
Абшары Палесся…   / Сідаровіч, Галіна /

Днямі ў Мінску адбылося адкрыццё вялікага міжнароднага праекта "Палессе — дзікая прырода без меж: захаванне аднаго з найбуйнейшых прыродных ландшафтаў Еўропы". Каб даць старт самаму вялікаму праекту па ахове дзікай прыроды Палесся, у Беларусь прыехалі вядучыя спецыялісты з Вялікабрытаніі, Германіі, Украіны. Сярод іх быў і сэр Джон Лоўтан — брытанскі заолаг, эколаг, апякун Сусветнага фонду прыроды (World Wide Fund for Nature — WWF). Па запрашэнні ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" брытанскі госць наведаў Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   17.09.2019
Рубрика: Международное сотрудничествоНАН БеларусиЭкологическая деятельность
Навука навокал   / Сідаровіч, Галіна /

Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі зноў прырос навукай. У суботу тут ужо другі раз прайшоў навуковы фэст. Арганізатарам II фестывалю навукі выступіў савет маладых вучоных НАН Беларусі. Мэта гэтага маштабнага навукова-папулярнага мерапрыемства — павысіць прэстыж навукі ў грамадстве, папулярызаваць дасягненні беларускіх і сусветных вучоных, прыцягнуць увагу дзяцей і моладзі да навукова-даследчай дзейнасці, адзначыў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў. Думку кіраўніка падтрымаў галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі старшыня савета маладых вучоных Андрэй Іванец.

Источник: Настаўніцкая газета,   12.09.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоМероприятия НАН
Новы дом і званне ўзорнага   / Сідаровіч, Галіна /

Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ створаны ў 2006 годзе. У 2011 годзе быў названы лепшым Інстытутам Канфуцыя года, а зараз — адзіны на постсавецкай прасторы — атрымаў званне ўзорнага. У інстытуце рыхтуюцца і выдаюцца шматлікія дапаможнікі для выкладчыкаў і настаўнікаў кітайскай мовы. І ўжо сѐлета РІКК плануе выдаць падручнік беларускай мовы для кітайскіх студэнтаў. Таксама разам з Інстытутам мовазнаўства НАН Беларусі вядзецца работа над стварэннем беларуска-кітайскага і кітайска-беларускага слоўнікаў, якія налічваюць па 9 тысяч слоў.

Источник: Настаўніцкая газета,   12.09.2019
Рубрика: НАН БеларусиНаука и обществоМеждународное сотрудничество
На скрыжаванні праграмавання, медыцыны і біялогіі   / Сідаровіч, Галіна /

Два гады назад на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ была ўтворана кафедра біямедыцынскай інфарматыкі. Вялікая заслуга ў стварэнні кафедры біямедыцынскай інфарматыкі належыць доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару, члену-карэспандэнту НАН Беларусі Аляксандру Васільевічу Тузікаву, які з’яўляецца генеральным дырэктарам Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі (АІПІ) НАН Беларусі і навуковым кiраўнiком кафедры.

Источник: Настаўніцкая газета,   13.07.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
Сірынгарый, ліманарый, ружоўнік   / Сідаровіч, Галіна /

Цэнтральный батанічны сад Нацыянаьлнай акадэміі навук Беларусі ўваходзіць у спіс буйнейшых батанічных садоў Еўропы. Гэта ўнікальны прыродна-аб'ект садова-паркавага будаўніцтва, і ён штогод прырастае новымі раслінамі.

Источник: Настаўніцкая газета,   25.05.2019
Рубрика: НАН Беларуси
TIBO-2019: імкненне абагнаць час   / Сідаровіч, Галіна /

З 8 па 12 красавіка на "Мінск-Арэне" праходзіць XXVI Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2019. Удзел у форуме прымае і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   11.04.2019
Рубрика: НАН Беларуси
"Экалогія тэхналогій" - вялікі праект бізнесу і навуковай супольнасці   / Сідаровіч, Галіна /

На базе БДТУ адбылася прэзентацыя навукова-парктычнага праекта "Экалогія тэхналогій". Галоўнай яго задачай з'яўляецца кансалідацыя бізнесу і навуковай супольнасці, а таксама прыцягненне студэнтаў для вырашэння практычных задач акумулятарнай і машынабудаўнічай галін прамысловасці. Адным з экспертных цэнтраў праекта з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Пра зацікаўленасць праектам распавядае начальнік упраўлення НДЦ "Электрамеханічныя і гібрыдныя сілавыя ўстаноўкі мабільных машын" Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Аляксандр Бялевіч.

Источник: Настаўніцкая газета,   30.03.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоОрганизация науки
Вялікая размова пра важнае   / Сідаровіч, Галіна /

З нагоды Дня беларускай навукі міністр адукацыі сустрэўся з маладымі вучонымі. Сёння ўніверсітэты займаюць годнае месца ў навуковай сферы краіны. Універсітэты і навуковыя арганізацыі Міністэрства адукацыі ўдзельнічаюць у выкананні 818 заданняў ва ўсіх 12 дзяржаўных праграмах навуковых даследаванняў. Трэць заданняў выконваецца сумесна з навуковымі арганізацыямі, падпарадкаванымі іншым органам дзяржаўнага кіравання, у тым ліку ўстановамі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   26.01.2019
Рубрика: НАН Беларуси
На шляху да Меркурыя   / Сідаровіч, Галіна /

Мільёны зямлян з захапленнем сачылі за тым, як у ноч з 19 на 20 кастрычніка з касмадрома ў Французскай Гвіяне стартавала місія BepiColombo — сумесны праект Еўрапейскага касмічнага агенцтва і Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў па вывучэнні Меркурыя. Адметна, што ў доўгі шлях даўжынёй мільярды кіламетраў адправілася і беларуская распрацоўка. Вучоныя Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве здолелі вырашыць важную праблему электрамагнітнай сумяшчальнасці прыбораў на борце касмічнага апарата. Сутнасць распрацоўкі тлумачыць адзін з распрацоўшчыкаў унікальнай сістэмы Сяргей Грабчыкаў.

Источник: Настаўніцкая газета,   10.11.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоНаука и технологии
Генетычны пашпарт: не проста ўнікальны дакумент, а інструкцыя да даўгалецця   / Сідаровіч, Галіна /

На гэты час вучоныя НАН Беларусі выдалі ўжо 16 тысяч генетычных пашпартоў беларускім і замежным грамадзянам, і цікавасць людзей да гэтага ўнікальнага дакумента ўзрастае. Пра гэта паведаміла загадчыца лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Ірма Масэ ў ходзе прэс-канферэнцыі “Генетычны пашпарт беларуса: раскрыццё генетычнай прыроды доўгажыхарства, даследаванні ў галіне генетыкі старэння і даўгалецця”.

Источник: Настаўніцкая газета,   20.10.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоНаука и технологии
І калі марыць, то хай гэта будуць мары пра космас   / Сідаровіч, Галіна /

На мінулым тыдні ў Беларусі адбылася падзея планетарнага маштабу. Краіна прымала XXXI Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. Беларусь наведалі 90 касманаўтаў (усяго ў космасе пабывалі 565 зямлян) з 19 краін свету. Адным з галоўных арганізатараў кангрэса выступіла Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, і большасць мерапрыемстваў праходзіла ў будынку прэзідыума. Пра актуальнасць асваення далёкага космасу распавядае намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Кілін.

Источник: Настаўніцкая газета,   20.09.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоМероприятия НАН
У батанічным садзе расцвіла… навука   / Сідаровіч, Галіна /

Ужо стала традыцыяй, што Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае мінчан і гасцей горада палюбавацца цвіценнем сваіх раскошных кветкавых калекцый — бэзу, рададэндранаў, півонь, цюльпанаў, руж… А ў мінулую суботу тут расцвіла… навука. Напярэдадні 90-гадовага юбілею Нацыянальнай акадэміі навук супрацоўнікі акадэмічных інстытутаў зладзілі для мінчан сапраўднае інтэлектуальнае свята — фестываль навукі. На фестывалі мы хацелі паказаць нашым гасцям, што навука — гэта не сумна, а, наадварот, вельмі цікава, гаворыць Андрэй Іванец, старшыня савета маладых вучоных НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   13.09.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Павага да традыцый і імкненне да інавацый   / Сідаровіч, Галіна /

У гэтыя дні Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт святкуе 85-годдзе. У 1933 годзе, калі быў утвораны Інстытут народнай гаспадаркі, сюды запрасілі шмат выбітных спецыялістаў (у тым ліку з Масквы і Санкт-Пецярбурга). Самы актыўны ўдзел у развіцці інстытута прымалі спецыялісты з Дзяржплана і акадэміі навук, распавядае рэктар універсітэту Уладзімір Шымаў.

Источник: Настаўніцкая газета,   19.05.2018
Рубрика: НАН Беларуси
Універсітэт для ўсёй краіны   / Сідаровіч, Галіна /

20 мая Беларускаму дзяржаўнаму эканамічнаму ўніверсітэту спаўняецца 85 гадоў. Багатая гісторыя гэтай установы пачалася ў далёкім ужо 1933 годзе. Менавіта тады на базе эканамічных структур акадэміі навук і БДУ быў адкрыты Інстытут народнай гаспадаркі.

Источник: Настаўніцкая газета,   17.05.2018
Рубрика: НАН БеларусиИстория НАН
У пошуку будучыні   / Сідаровіч, Галіна /

На пачатку мая ў БДУІР прайшла VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя Big Data-2018. Беларускі бок прадстаўлялі БДУІР, Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі, IT-кампаніі. Падрабязна пра канферэнцыю распавядаюць загадчык кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі БДУІР Канстанцін Яшын і дацэнт кафедры Віталь Асіповіч.

Источник: Настаўніцкая газета,   12.05.2018
Рубрика: Международное сотрудничествоМероприятия НАННАН Беларуси
Космас прафесара Саечнікава   / Сідаровіч, Галіна /

535 км — такая адлегласць паміж Віцебскам і Гроднам. 535 км — менавіта на такую вышыню плануецца вывесці ўніверсітэцкі нанаспадарожнік BSUsat наступнай восенню. Пра тое, як ствараўся гэты апарат і як будзе ажыццяўляцца яго эксплуатацыя на арбіце, распавядае загадчык кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ Уладзімір Саечнікаў. Пры распрацоўцы касмічнага апарата каманда Уладзіміра Саечнікава актыўна ўзаемадзейнічала з падраздзяленнямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у прыватнасці з НПЦ па матэрыялазнаўстве.

Источник: Настаўніцкая газета,   27.01.2018
Рубрика: Наука и технологииНаука и обществоНАН Беларуси
Навука мусіць стаць рэальнай вытворчай сілай   / Сідаровіч, Галіна /

Секцыя “Тэхнічныя навукі — індустрыя 4.0”, арганізаваная на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, была самай маштабнай на ІІ з’ездзе вучоных. У ёй прынялі ўдзел больш як 500 дэлегатаў — універсітэцкія прафесары, канструктары, інжынеры. З моманту правядзення І з’езда вучоных краіны прайшло 10 гадоў, заўважыў першы намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык. За гэты час у краіне і ў свеце адбыліся вялікія змены.

Источник: Настаўніцкая газета,   14.12.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНОрганизация науки
Ад фундаментальных даследаванняў — да прыкладных распрацовак   / Сідаровіч, Галіна /

Хімічны факультэт БДУ — адзін з самых навукаёмістых ва ўніверсітэце. Тут працуюць 26 дактароў навук, і ў кожнага — свая галіна навуковых даследаванняў, свая каманда, свае дасягненні. Дэкан — прафесар Дзмітрый Вадзімавіч Свірыдаў — з’яўляецца членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. І свае распрацоўкі ён ажыццяўляе тут, на факультэце, далучаючы да іх у тым ліку аспiрантаў i студэнцкую моладзь.

Источник: Настаўніцкая газета,   12.12.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Вышэй за неба   / Сідаровіч, Галіна /

Многія ведаюць БДУІР пераважна як праграмісцкі ўніверсітэт. Але пералік спецыяльнасцей тут значна больш разнастайны, чым проста ІТ. У БДУІР рыхтуюць інжынераў у галіне сувязі, абароны інфармацыі, мікраэлектронікі, радыётэхнікі, праектавання сістэм аўтаматызацыі і інш. І спектр навуковых даследаванняў, што вядуць вучоныя ўніверсітэта, таксама вельмі шырокі. Вядзецца тут і распрацоўка мікрарухавікоў для МКА ў рамках праграм Саюзнай дзяржавы “Тэхналогія — СД” і “Нанатэхналогія — СД” пад агульным кiраўнiцтвам Iнстытута цепламасаабмену НАН Беларусi.

Источник: Настаўніцкая газета,   12.12.2017
Рубрика: НАН Беларуси
Навука пачынаецца тут   / Сідаровіч, Галіна /

Вялікая навука пачынаецца ў вышэйшай школе. Толькі ў сістэме Міністэрства адукацыі працуе звыш 1300 дактароў і каля 850 кандыдатаў навук, 35 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   12.12.2017
Рубрика: НАН БеларусиОрганизация науки
Падзея, якой чакалі   / Сідаровіч, Галіна /

16 лістапада адбылася сесія агульнага сходу Нацынальнай акадэміі навук Беларусі. У яе рабоце прынялі ўдзел каля 500 прадстаўнікоў акадэмічнай, універсітэтскай і галіновай навукі. Асноўнай падзеяй сталі выбары акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў і замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   18.11.2017
Рубрика: Сотрудники НАНОрганизация наукиМероприятия НАН
3D-друк для медыцыны і вытворчасці   / Сідаровіч, Галіна /

У Нацыянальнай акадэміі навук прайшоў Тыдзень адытыўных тэхналогій. Галоўнай пляцоўкай тыдня стаў Інстытут парашковай металургіі НАН Беларусі, дзе прайшоў 8-ы навукова-вытворчы семінар “3D-прынтары: перспектывы прымянення і развіцця”. Пра тэхналогію распавядаюць дырэктар Інстытута парашковай металургіі член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Ільюшчанка і намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Алег Крыванос.

Источник: Настаўніцкая газета,   11.11.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и технологии
1 2